Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2024

21 лютага ў Вілейскай гімназіі №1"Логас" святочна адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы. З самай раніцы ўсіх грамадзян гімназіі ў фае сустракалі дзяўчынкі-беларусачкі з віншаваннямі-валошкамі як сімвалам роднай мовы. Гучанне беларускай музыкі надавала святу яшчэ большую ўрачыстасць. Тэматычны стэнд "Мова родная – мова модная" нагадаў усім запаветныя выказванні беларускіх пісьменнікаў пра родную мову. Акцыя "Сакавітае роднае слова" прайшла для вучняў і настаўнікаў 5-8 класаў. А вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у гульні "Беларускае лато". Пераможцы атрымалі ўзнагароды. Вясёлы перапынак з беларускімі народнымі песнямі, танцамі і гульнямі захапіў усіх, надаў святу весялосці і радасці, стаў фінальнай кропкай святочных мерапрыемстваў.

photo_2024-02-21_14-58-14photo_2024-02-21_14-58-16photo_2024-02-21_14-58-22 (2)

поделиться в: